Warning: mb_substr() expects parameter 2 to be long, string given in /home/p288445/www/malanka.by/classes/hooks/HookAdminlogs.class.php on line 41
асабістае / Поиск по меткам / Маланка
  
 

Пачатак...

Добры дзень, шаноўныя чытачы!
Склалася так, што жыццё звязала мяне з фатаграфіяй ад самага дзяцінства. У 6 год я першы раз узяў у рукі фотаапарат, у 7-8 я актыўна марнаваў старыя плёнкі свайго бацькі, разам з ім рабіў свае першыя адбіткі на старой савецкай паперы. Потым усё часова сціхла… Але толькі да таго моманту, як пасля дзвюхмегапіксельнай мыльніцы мне ў рукі першы раз патрапіла DSLR-камера: Sony A300. З таго самага часу недзе ўнутры мяне схаваная жарсць да фатаграфіі абудзілася. Крыху пазней я стаў шчаслівым уладаром Nikon D80 і маё жыццё стала іншым. Першае фоталета, фотавосень, фотазіма… Першыя партрэты і пейзажы, няўмелыя рэпартажы, канцэртныя здымкі, нарэшце ню…
Так прайшлі апошнія чатыры месяцы майго жыцця. З кожным крокам мне хоць і становіцца меньш сорамна за сябе, але я ўсё болей пачынаю адчуваць, як мала я яшчэ ведаю, і як шмат мне яшчэ давядзецца даведацца.
Тут, у гэтым блогу, я буду дзяліцца з вамі ўсім тым, што адбываецца ў маім жыцці як фатографа: цікавыя факты, здымкі, нейкія парады, мае асабістыя думкі. Спадзяюся што вам будзе цікава і карысна чытаць мой блог і мець са мной справы;)